Музей
" Гісторыі піянерскага руху Ашмянскага райёна"
Музейный рекламный ролик — https://youtu.be/g7wvEJtZNSo
Сайт музея — http://surl.li/okjgx
Піянерская арганіацыя Ашмянскага раёна ўзнікла адначасова з камсамольскай. Падставай для яе стварэння з’явілася пастанова бюро Цэнтральнага Камітэта Ленінска-Камсамольскай Будаўнічай маладзёжнай Брыгады ад 17 лістапада 1939 года "Аб стварэнні піянерскіх арганізацый у новых абласцях БССР”. Першыя піянеры з‘яўляюцца ў 1939-1940 гады. У піянеры ў асноўным уступалі дзеці настаўнікаў, ваеннаслужачых і прадстаўнікоў савецкай улады ў Ашмянскім раёне.
Музей адчыніў свае дзверы 19 мая 2016 года. На сённяшні дзень у музеі існуе чатыры разделы, якія распавядаюць аб заснаванні піянерскага руху на Ашмянскіх землях ад іх вытокаў да нашага часу.
У першым раздзеле аповяд вядзецца пра гісторыю піянерскага руху Ашмяншчыны ў 1939-1953 гадах: пра сварэнне першых піянерскіх атрадаў у школах горада і раёна, пра першых піянераў і іх справы - дапамогу на калгасных палетках, закладку садоў і паркаў, работу юннатаў на вучэбна-доследных участках і іх поспехі.
У раздзеле "Гісторыя піянерскага руху Ашмяншчыны ў 1954-1989 гадах” расказ аб раённых піянерскіх злётах, аб удзеле піянераў у Пленуме РК ЛКСМБ і святкаванні пяцідзесяцігоддзя піянерскай арганізацыі.
У раздзеле "Майстэрства важатых”- расказ пра старэйшых важатых раёна, конкурсы важацкага майстэрства.