Пад такой назвай 16 снежня адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання кіраўнікоў школьных музеяў, педагогаў дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю Ашмянскага раёна. А таксама да настаўнікаў-краязнаўцаў далучыліся вучні – слухачы інтэрактыўнай "Школы юных краязнаўцаў”, праца якой арганізавана Ашмянскім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі. Мерапрыемства прайшло на базе Ашмянскага краязнаўчага музея.
Педагогі-краязнаўцы падзяліліся вопытам інфармацыйна-рэкламнай дзейнасці музеяў па фармаванні пазітыўнага іміджу ўстаноў адукацыі. Атрымалі карысныя парады ад супрацоўнікаў Ашмянскага музея па правілах уліку і захаванні музейных прадметаў. Для слухачоў "Школы юнага краязнаўцы” быў праведзены занятак "Зазірнём у партфель экскурсавода”. У якасці прыкладу рэкламнай дзейнасці музея бала праведзена прэзентацыя стыкерпаку «#Шляхетная гаворка».
















